+375 29 648-49-88

Задача: распрацаваць сайт-каталог вядомага вытворцы адзення.

Часам прастата і стыль — гэта два элементы, неабходныя для дызайну добрага сайта. Мы вырашылі не змяняць гэтай стратэгіі, калі атрымалі запыт на стварэнне інтэрнэт-каталога кампаніі «Знамя Індустрыялізацыі», беларускага вытворцы жаночай і мужчынскай вопраткі.

Матэрыялы, што былi да пачатку працы

Ідэя і рэалізацыя

Нягледзячы на тое, што кампанія звязана з такой непрадказальнай сферай жыцця, як мода, мы вырашылі спраектаваць дызайн даволі стрыманым. На сайце шмат прасторы, ён не перагружаны дэталямі і адлюстроўвае толькі неабходную інфармацыю.

Цэнтральнымі элементамі галоўнай старонкі з'яўляюцца мужчынская і жаночая калекцыі адзення. У каталогу лёгкая і зразумелая навігацыя. Таксама на сайце прадугледжаны старонкі з усёй неабходнай інфармацыяй, напрыклад, звесткамі для дылераў і спісам крам, дзе можна набыць прадукцыюі кампаніі.

У вынiку...

Вынікам працы над праектам для ТАА «Сцяг Індустрыялізацыі» стаў якасны сайт, які выконвае свае асноўныя функцыі: прэзентуе прадукцыю кампаніі і адкрывае магчымасці для супрацоўніцтва з ёй.