+375 29 648-49-88

Задача: вылучыць кампанію замоўцы сярод астатніх у галіне з моцнай канкурэнцыяй.

У кліента была только візітоўка, калі ён трапіў да нас

Ідэя і рашэнне: мы прапанавалі для пачатку распрацаваць кліенту запамінальны і прыязны лагатып.

Аднаго погляду на несамавітую будаўнічую тэхніку іншых кампаніі дастаткова, каб зразумець — «Тэхнобетон» абавязкова трэба вылучыць у безасабовым натоўпе канкурэнтаў

За аснову была ўзятая ідэя аператыўнай дастаўкі, бо бетон можна перавозіць толькі на працягу некалькіх гадзін. Правобразам паслужыла пчала, істота працавітая і хуткая. Міксеры бетонавозаў маюць спецыфічную афарбоўку, якой мы дапоўнілі лагатып.

Мы распрацавалі вясёлы лагатып

Далей мы стварылі сайт, які прадстаўляе кампанію на рынку. Для яго мы распрацавалі яркую і запамінальную графіку. Былі адмаляваны бетонавозы, бетонапомпы, пагрузчыкі і людзі.

Аўтапарк замоўцы ў вектары

Увесь сайт зроблены ў займальным маляваным стылі, які прыкметна вылучае кампанію сярод канкурэнтаў.

Галаўная старонка праекта