+375 29 648-49-88

Задача: распрацаваць анлайн-краму афіцыйнага прадстаўніцтва буйной кампаніі.

Сярод нашых кліентаў сустракаюцца не толькі беларускія, але і міжнародныя кампаніі, адной з якіх была японская фірма-вытворца тэхнікі для дома Supra. Перад намі была задача стварыць беларускую анлайн-краму для тавараў брэнду, што мы і зрабілі.

Ідэя і реалізацыя: дызайн сайта выкананы ў сучасным японскім стылі: яркі і акуратны — ніякага лішку. Прастору займае ў асноўным каталог тавараў, які дэманструе шырокі выбар прадукцыі. Блокі навінаў, інфармацыя для партнёраў, кантакты сэрвісных цэнтраў добра прыкметныя ў шапцы сайта.

Як і ў кожнай інтэрнэт-краме, на сайце Supra можна заказаць і аплаціць тавары анлайн з дапамогай пакупніцкага кошыка. Пасля выбару пэўнага тавару кошык з'явіцца ў поле зроку карыстальніка і нагадае яму аб неабходнасці аформіць заказ.

Наша праца з Supra прывяла да стварэння якаснай, прывабнай анлайн-крамы.