+375 29 648-49-88

Задача: стварыць зручны карпаратыўны сайт з уваходам для кліентаў.

Кожнаму нашаму праеку папярэднічае сур'ёзны падыход і пільны аналіз. Мы доўга разважаем над тым, як паказаць нашага замоўцу ў Сеціве з найбольш выйгрышнага боку. Такі прынцып мы выкарыстоўвалі і ў працы з кампаніяй «Селіфонтава», беларускім лідарам у галіне комплекснай апрацоўкі металаў.

Стары сайт з далёкага 2007-га

Ідэя і рэалізацыя

Першае, што кідаецца ў вочы пры наведванні сайта, гэта дызайн. Халодныя адценні шэрага колеру як мага лепш асацыіруюцца з металам. У дызайне выкарыстаны шматлікія флэш-модулі, якія надаюць сайту рух і ўносяць у яго жыццё.

Спачатку мы намалявалі лагатып па эскізах замоўцы

На сайце ёсць дзве зручныя функцыі для кліентаў. Гэта магчымасць папярэдняга разліку і кантролю разліку. Яны дапамагаюць арыентавацца ў кошце заказу і тэрмінах яе выканання, а таксама адсочваць стан праекта.

Варыянт, створаны пры ўдзеле прадстаўніка замоўцы

Сайт «Селіфонтава» выгадна прадстаўляе кампанію і яе паслугі на беларускім і расійскім рынках, прапануе зручныя функцыі для патэнцыйных і цяперашніх кліентаў, і таму варты месца ў спісе лепшых прац нашай студыі.