+375 29 648-49-88

Задача: распрацаваць сайт салона пракату.

Ідэя і рэалізацыя: укараненне зразумелай навігацыі па сайце, лёгкай працэдуры замовы.

Усім патрэбны хуткі і зручны сэрвіс. Рашэннем гэтай задачы служаць анлайн-паслугі, таму зручны рух і прывабны дызайн сайта іграюць важную ролю ў прыцягненні пакупнікоў. Узяўшы замову на вэб-распрацоўку для «Праката Усяго», мы вырашылі прыкласці ўсе нашы сілы, каб ён атрымаўся маляўнічым і запамінальным, як і сама кампанія з такой незвычайнай назвай.

Так выглядаў стары сайт салона пракату

Сайт «Праката Усяго» адрзу захапляе ўвагу карыстальніка сваёй сакавітай і аб'ёмнай графікай. На сайце можна ўзяць у пракат разнастайнае абсталяванне і інструменты з дапамогай звычайнага функцыянала інтэрнэт-крамы.

Са старонкі тавару карыстальнік можа ў некалькі клікаў зрабіць замову. Дзеля гэтага не трэба  запаўняць бясконцыя рэгістрацыйныя палі, а толькі адзначыць канфігурацыю абсталявання, тэрмін пракату і кантактныя дадзеныя. Тавар будзе дастаўлены па ўказаным адрасе, дзе прадстаўнік фірмы заключыць дагавор пракату.

На сайце ёсць карысныя артыкулы, з якіх можна атрымаць інфармацыю пра тавары з каталога, правілы карыстання імі і сэрвісам.

Таксама намі быў арганізаваны раздзел з водгукамі, які паступова папаўняецца добрымі і ўдзячнымі словамі кліентаў.

Што атрымался

Нам было цікава супрацоўнічаць з «Пракатам Усяго», і мы спадзяемся бачыць іх у ліку сваіх партнёраў у далейшым.