+375 29 648-49-88

Задача: зрабіць рэдызайн сайта кампаніі-дылера лакафарбавай прадукцыі.

Наша супрацоўніцтва з ТАА «Свет Колеру» пачалося ў 2006 годзе са стварэння бізнес-сайта кампаніі. Сайт быў арыентаваны ў першую чаргу на партнёраў і дылераў. У 2011 было прынята рашэнне аднавіць дызайн сайта, і мы зноў узяліся за працу.

Стары дызайн, выкапень 2007 года.

Ідэя і рашэнне

У аснове дызайну ранейшага сайта была закладзена выява горада, які адчуў на сабе яскравае ператварэнне з дапамогай фарбаў. Мы працягвалі развіваць гэтую ідэю.

Горад зрабіўся больш аб'емны

На галоўнай старонцы мы перадалі адчуванне яркасці і свежасці, але імкнуліся не перабраць з раздражняльным кантрастам і лішкам колераў.

Дапрацоўка закранула не толькі графічны бок рэсурсу — істотныя змены зведала і структура сайта.

Вынік карпатлівай працы

У выніку атрымаўся прывабны карпаратыўны сайт са зручным і простым функцыяналам.