+375 29 648-49-88

Задача: распрацавать буйнамаштабны аўтамабільны партал.

Адным з самых цікавых і амбіцыйных праектаў студыі Fortima быў аўтамабільны партал Expertmotors. Для нас ён стаў выдатнай магчымасцю прадэманстраваць свае здольнасці і крэатыўнасць, а таксама ўменне вырашаць складаныя задачы.

Ідэя і рэалізацыя

Для пачатку спецыялісты студыі стварылі лагатып, які ўдала адлюстроўвае спецыфіку праекта

Сайт дае карыстальніку шырокі функцыянал. Тут можна азнаёміцца з характарыстыкамі аўтамабіля любой маркі, якая вядома ў Расіі. На сайце можна падаць аб'яву аб продажы патрыманага аўто і падабраць ўласнага  «жалезнага каня». Праект ствараўся для расійскай аўдыторыі, таму кошты ў адпаведнай валюце.

А вось і замоўца праекта, які вельмі любіць быць агрэсіўным на трэку))

Раздзел «Аўтасэрвісы» прапануе падабраць бліжэйшую па лініі метро станцыю тэхнічнага абслугоўвання.

Карысная для аўтааматараў інфармацыя аб рамонце аўтамабіля змешчана ў раздзеле «Навука і тэхніка». Таксама на сайце карыстальнік можа знайсці агляды аўтамабільных аксесуараў, відэа тэст-драйваў, пагутарыць з іншымі карыстальнікамі на форуме.

Дызайн сайта — наш асаблівы гонар. Ён атрымаўся стыльным, па-мужчынску агрэсіўным і вельмі прыдатным да тэматыкі партала. Намі быў таксама распрацаваны лагатып, які адлюстроўвае сутнасць Expertmotors.

Вынік

Мы засталіся задаволеныя сваім праектам і спадзяемся, што хутка ён вернецца з вымушанай «спячкі» і сустрэне сваіх наведвальнікаў новымі матэрыяламі.