+375 29 672-09-30

У бітве за ўвагу патэнцыяльнага кліента цэніцца кожная хвіліна. Распавесці пра сябе хутка і максімальна інфармацыйна дапаможа прэзентацыя. З яе дапамогай вы лёгка сфарміруеце станоўчае стаўленне да сваёй кампаніі з боку пакупнікоў і дзелавых партнёраў.

Добрая прэзентацыя — гэта не толькі набор тэксту і малюнкаў. Інтэрактыўнасць, рух, 3D-графіка, прафесійная агучка — вось чаго чакае аўдыторыя, якая стамілася ад Power Point'у.

У студыі Fortima вы можаце замовіць flash-прэзентацыю, карпаратыўны відэаролік або інтэрактыўны дадатак для дэманстрацыі на выстаўцы, тыражавання на электронных носьбітах ці размяшчэння на сайце.

Мы бяром на сябе ўсю працу па стварэнні прэзентацыі:

  • Распрацоўка канцэпцыі і сцэнарыя
  • Відэаздымка, мантаж, агучванне дыктарам
  • Стварэнне 3D-эфектаў, інфаграфікі, інтэрактыўных элементаў
  • Афармленне ў фармаце flash, загрузка на ваш сайт або папулярныя відэахостынгі (youtube, vimeo і інш.)