+375 29 672-09-30

Абслугоўванне сайта — комплексная паслуга, якая дапамагае павысіць эфектыўнасць сайта пры невялікіх выдатках. Спецыялісты студыі Fortima возьмуць на сябе працу па адміністраванні вашага рэсурсу, яго тэхнічным паляпшэнні і прасоўванні.

Што вы атрымаеце

Напаўненне сайта 

Мы ўнясем новыя тавары ў каталог, напішам навіну ці артыкул. Уся інфармацыя на сайце будзе актуальная.

Паляпшэнне дызайну

Мы дапрацуем графіку згодна вашым пажаданням, палепшым афармленне тэкстаў, намалюем банеры. З сайтам будзе прыемна працаваць.

Дапрацоўку функцыяналу

Мы укарэнім новы раздзел або модуль на сайце: асабісты кабінет, галерэю, анлайн-кансультанта. Сайт будзе зразумелым і зручным для наведвальнікаў.

Прасоўванне сайта 

Мы правядзем унутраную аптымізацыю сайта, пашырым семантычнае ядро, размесцім рэкламу. Пазіцыі сайта будуць расці, а трафік—павялічвацца.

Прынцыпы працы

1. Наладжваем сістэмы статыстыкі, аналізуем ваш сайт, складаем план будучых паляпшэнняў.

2. Атрымліваем вашу згоду на ўнясенне зменаў і ўкараняем іх. Паступова і патроху.

3. У канцы месяца рапартуем, як палепшылася якасць сайта, наколькі пабольшыліся месца ў пошуку і трафік.

Колькі гэта каштуе

Кошт абслугоўвання сайта вы вызначаеце самі. Вы атрымаеце адпаведную колькасць працоўных гадзін спецыялістаў: аналітыка, кантэнт-мэнэджэра, дызайнера і праграміста. Практыка паказвае, што пры бюджэце ў 100 $ ужо праз тры месяцы вы ўбачыце станоўчы вынік.

Мы абяцаем сумленны, прафесійны падыход і празрыстую схему работы.