+375 29 648-49-88

1. Напаўненне сайта

Паглядзіце на ваш сайт вачыма карыстальніка. Ці разумее ён пры беглым поглядзе на галоўную старонку, што яму прапануюць?

Першае, што цікавіць карыстальніка — ці знойдзе ён тут тое, што шукаў. Не прымушайце яго чытаць энцыклапедычныя вытрамкі аб прадукце. Інфарамцыя пра вашу кампанію важна, але зусім не ў першую чаргу.

Надайце ўвагу запаўненню галоўнай старонкі, пералічыце перавагі працы з вамі, якіх няма ў канкурэнтаў. Ператварыце наведвальніка ў пакупніка.

Запоўніце каталог максімальна падрабязна. Дадайце фотаздымкі, схемы. Пералічайце не характарыстыкі, а карысныя якасці тавару.

2. Прасоўванне сайта

Для таго, каб прыцягнуць карыстальнікаў на сайт, неабходна прасоўваць яго ў пошукавых сістэмах. Калі колькасць вашых канкурэнтаў перавышае колькасць пальцаў на руках, без рэкламы вам не абысціся.

Пападанне ў ТОП-10 Google ці Yandex патрабуе пэўных выдаткаў. З гэтым неабходна прымірыцца, у адваротным выпадку сайт не прынясе вам ніякага прыбытку.

Капіяванне тэкстаў з іншых крыніц паніжае пашуковы рэйтынг вашага сайта (даведацца,чаму).

3. Праца з сайтам

Сайт не павінен выглядаць «мёртвым», бо ён адлюстроўвае ўзровень развіцця вашага бізнэсу.

Дзяліцеся навінамі, праводзьце акцыі, папаўняйце каталог. Гэта дапаможа вам дамагчыся даверу аўдыторыі і сфарміраваць станоўчы вобраз сваёй кампаніі.

31.05.2013