+375 29 648-49-88

Чаму нельга капіяваць тэксты з іншых сайтаў?

Кожны дзень праграмы-робаты пошукавых сістэм індэксуюць мільёны web-старонак і дадаюць іх у сваю пошукавую базу. Мэта, якую мае пошукавая сістэма, — даць карыстальніку найбольш рэлевантныя па яго запыту старонкі, гэта значыць тыя, якія будуць яму пераважна цікавыя.

Пошукавая выдача павінна быць як мага больш разнастайнай. Таму алгарытмы пошукавай сістэмы працуюць такім чынам, што на старонцы выдачы карыстальнік убачыць спасылку на web-старонку з пэўным тэкстам толькі ў адным экзэмпляры.

Робат аналізуе кожную старонку наконт унікальнасці кантэнту (тэксту, малюнкаў або відэа) і вызначае, ці можа яна стаць адным з найбольш рэлевантных адказаў на які-небудзь запыт карыстальніка. Калі на старонцы прысутнічае «чужы» тэкст («капіпаста»), то яна выключаецца з пошукавай базы.

Таму для напаўнення сайта тэкстамі варта звяртацца да паслуг капірайтараў/рэрайтараў або пісаць унікальныя тэксты самастойна.

Як даведацца, ці унікальны тэкст на сайце?

Унікальнасць тэксту вызначаецца ў адсотках. Дзеля таго, каб вызначыць унікальнасць артыкула, трэба звярнуцца да спецыяльных сэрвісаў праверкі ўнікальнасці. Для гэтага існуе мноства бясплатных праграм і анлайн-сэрвісаў.

Нізкі адсотак унікальнасці можа азначаць няякасны капірайтынг або дрэнны рэрайтынг (пераробка ўжо існуючага артыкула).

Што датычыцца ўнікальнасці малюнкаў на сайце, то зараз пошукавыя сістэмы дапрацоўваюць гэты момант. Да гэтага часу няма дакладных указанняў на тое, што «чужыя» малюнкі на сайце адмоўна ўплываюць на яго прасоўванне, аднак гэтага варта чакаць у найбліжэйшай будучыні. Настойліва раім вам загружаць на сайт унікальныя, зробленыя фатографам, дызайнерам або асабіста вамі малюнкі.

03.06.2013